Незвычайны адкрыты ўрок прайшоў у сярэдняй школе №10. Новыя веды па беларускай мове дзецям выкладала беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла. Такія няпростыя заняткі прайшлі ў рамках «Чытаем па-беларуску з Velcom».
Слуцк стаў адным з першых гарадоў у Мінскай вобласці, куды прыехала творчая каманда. На заняткі запрасілі малодшых вучняў са школ №8, 10, 13. Інтэрактыўны ўрок з гульнямі і конкурсамі прыйшоўся даспадобы дзецям. Пісьменніца Алена Масла пазнаёміла школьнікаў са сваёй творчасцю, расказала пра казачных героеў, што жывуць у прыдуманым ёю свеце.
Пасля Слуцка незвычайныя настаўнікі адправяцца і ў іншыя гарады краіны. Варта адзначыць, што праект «Чытаем па-беларуску з Velcom» праходзіць з 2015 года пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. Галоўная мэта акцыі – папулярызаваць родную мову і літаратуру сярод дзяцей і падлеткаў. Сёлета да ініцыятывы далучылася каля 20 000 школьнікаў.
Slutsk-Gorod.by
Фото: Velcome
В Слуцке сотрудницу банка наградили за предотвращение мошенничества
Случай произошёл в октябре, когда жительница района едва не лишилась 9200 рублей после звонков неизвестных, представившихся сотрудниками спецслужб.
Оперативники Слуцкого РОВД раскрыли серию краж: имущество найдено, участники установлены
Серия заявлений о ночных хищениях привела милицию к людям, причастность которых подтверждена материалами проверки.
Генеральная прокуратура проверила состояние работы Министерства жилищно-коммунального хозяйства с обращениями граждан и юридических лиц – выявлены нарушения законодательства.
В Слуцке сложно дозвониться в регистратуру. ЦРБ ответила, почему
Жители жалуются на длительное ожидание на линии. В учреждении пояснили, с чем это связано.
Плановое отключение света в Слуцке 27 ноября: список адресов и время работ
Свет отключат с 08:00 до 17:00. Под ограничение попадут десятки домов.