
У рамках рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыму і агню» слуцкія ратавальнікі неаднаразова наведвалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, прышкольныя лагеры, дашкольная дзіцячыя ўстановы. Яны праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць дзецям аб асноўных правілах пажарнай і агульнай бяспекі, каб дзяцінства праходзіла без надзвычайных сітуацый, але найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае займальная квэст-гульня «Шыфр 112», якая ўжо стала своеасаблівай “візітнай карткай” ратавальнікаў-прапагандыстаў.
На гэты раз работнікі МНС правялі квэст з навабранцамі Мінскага абласного кадэцкага вучылішча. Абодва класы падзяліліся на каманды, арганізатары расказалі правілы гульні і калі кожная каманда атрымала свае маршрутныя лісты, быў дадзены старт доўгачаканаму квэсту. Чатырыкаманды спаборнічалі паміж сабой, праходзячы па лакацыям і выконваючы заданні, прадугледжаныя арганізатарамі. Так, гульцам трэба было паказаць свае веды ў галіне бяспекі, распавесці як трэба паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, вызначыць ядомыя і не прыдатныя ў ежу грыбы, праявіць спрыт і хуткасць на спартыўнай лакацыі, надзець цяжкую баявую вопратку выратавальніка на экіпіровачнай станцыі, на гістарычнай - камандам неабходна было сабраць мазаіку з выявай выратавальніка і адказаць на тэарэтычны блок пытанняў. Як і ў любой гульні, тут ёсць пераможцы і тыя, хто прайграў, хтосьці быў хутчэйшы, спрытнейшы, а камусьці не хапіла ўсяго толькі аднаго моманту да перамогі, але ўсе атрымалі дыпломы ды салодкія падарункі.
- Галоўнае, кажуць, не перамога, а актыўны ўдзел, бо дзякуючы гэтаму квэсту па бяспецы, першакурснікі атрымалі важную інфармацыю, якая бясспрэчна спатрэбіцца ім у жыцці,- лічыць дырэктар вучылішча Сяргей Мяцельскі.


В Слуцке пройдёт бесплаьная конференция для женщин-предпринимателей
25 ноября с 12:00 до 16:00 состоится бизнес-конференция для женщин-предпринимателей «Энергия успеха с Белагропромбанком».
График отключения электричества в д. Ячево на 24–27 ноября
В связи с реконструкцией на воздушной линии электропередачи 0,4 кВ 24, 25, 26, 27 ноября 2026 года, в период времени с 08-30 до 17-00 у потребителей по адресу будет отключено электроснабжение: