
Слуцкi блюз-рок гурт Dr. Joker выступiць 17 верасня ў родным горадзе з новай акустычнай праграмай. Падзея адбудзецца ў "Беларускiм Бiстро".
Гурт Dr. Joker заснаваны амаль два гады таму. У скарбонцы калектыву ўдзел у рок-канцэртах у родным горадзе, Магiлеве, фэстывалi "Клецк Малады-2015", клубны выступ у Мiнску. У мiнулым годзе на мiжнародным лэйбле "AltLife Music" выдадзены iх сiнгл "Падарунак".
Некалькi месяцау таму ў музыкау ўзнiкла iдэя зрабiць свае песнi болей камернымi i разбавiць iх перакладзенымi на беларускую мову вядомымi творамi замежных выканауцаў. Як гэта ўсе атрымалася ў нашых землякоў, можна будзе ўбачыць пад час iх выступлення.
Slutsk-Gorod.by