
У рамках 3-га этапу работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных стуацыях правялі тэматычныя гутаркі з навучэнцамі ССНУ, - ліцэяў і каледжаў: Медыцынскага каледжа, Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя і Слуцкага дзяржаўнага каледжа.
Ратавальнікі праводзілі не толькі прафілактычныя гутаркі, але і пазнавальныя інтэлектуальныя віктарыны, напрыклад, «Дзе логіка?» прымусіла навучэнцаў знаходзіць лагічныя сувязі паміж прадметамі, з'явамі і персанажамі, адлюстраванымі на малюнках. Разам з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях навучэнцы ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Што неабходна рабіць, як сябе паводзіць і куды тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі? - вось, тыя самыя асноўныя пытанні, адказ на якія павінен ведаць кожны навучэнец і супрацоўнік установы адукацыі. Таксама, ратавальнікі абмеркавалі тэму гібелі людзей пры пажарах і іншых розных надзвычайных сітуацыях.

У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Ад таго, што цяпер зіма і якія небяспекі з'яўляюцца актуальнымі на дадзены момант і тым, што запалкі, электрапрыборы, піратэхнічныя прылады - гэта далёка не жарты! Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны, хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй, буклетамі і памяткамі.

У канцы кожнай сустрэчы, студэнтам былі паказаны навучальныя фільмы і прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - памочнік ў вашым гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.
Слуцкий РОЧС
Во взрослой поликлинике Слуцка при получении талона стали требовать паспорт
Посетителям объясняют это защитой медицинской информации.
В Слуцке и Ячево с 12 по 15 октября будут отключать электричество. Список адресов
Жителям ряда улиц придется учитывать временные перерывы в электроснабжении. Рассказываем, по каким адресам и в какие дни запланированы работы.
«Слуцкім песьнярам» — 100 гадоў
Сто лет назад вышел сборник «Слуцкія песьняры», объединивший произведения пяти молодых авторов. Краевед Анатолий Жук рассказал, как создавалась книга и почему судьбы ее участников сложились по-разному.







