
Прыярытэтным напрамкам сярод прафілактычнай дзейнасці для ратавальнікаў з'яўляецца работа с дзецьмі. Асаблівую папулярнасць атрымалі экскурсіі ў пажарныя аварыйна-выратавальныя часткі.
У рамках прафілактычнай акцыі «Вакацыі без дыму і агню" гасцямі ратавальнікаў сталі хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага лагера ДУА “Гольчыцкая сярэдняя школа” і ДУА “Замосцкая сярэдняя школа”. Зносіны з людзьмі адважнай прафесіі заўсёды выклікаюць ў дзяцей непадробную цікавасць і яркі настрой. Спачатку спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага РАНС Марына Леснікава нагадала правілы бяспекі, алгарытм правільных і бяспечных паводзін пры ўзнікненні першасных прычын пажару, куды тэлефанаваць і як сябе паводзіць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі. У кабінеце міні-цэнтра бяспекі работнік МНС паказала на практыцы, што можа паслужыць прычынай пажару і што неабходна рабіць, каб не стаць ахвярай агню. У пакоі цэнтра бяспекі юным выратавальнікам неабходна было знайсці няспраўнасці пячнога абсталявання, а таксама парушэнні правілаў бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання.
Далей начальнік варты трэцяй змены ПАВЧ №2 г. Слуцк Аляксандр Паўлюкевіч распавёў дзецям аб працы выратавальнікаў, дзякуючы якім якасцям можна прыйсці ў гэтую гераічную прафесію, а таксама пра выпадкі з асабістага вопыту. Далей хлопчыкам і дзяўчынкам прадэманстравалі тэхніку, абсталяванне, розныя прылады, якія неабходны для работы. Цікаваліся дзеці ў асноўным пажарнымі машынамі, бо некаторыя так блізка бачылі іх першы раз. Кожны змог зрабіць фота на памяць за рулём аўтацыстэрны і задаць цікавыя пытанні.
Вялікая ўзнагарода для ратавальнікаў чуць словы падзякі ад педагогаў і абдыманкі ад дзетак.

Отопление начали включать в жилых домах Слуцка
С сегодняшнего дня принято решение о запуске отопления в жилых домах Слуцка и района, это следует из сообщения в Instagram-аккаунте Слуцкого ЖКХ.
Житель Солигорщины решил отметить возвращение с заработков. Дальше пришлось разбираться милиции
Застолье продолжалось несколько дней, а затем хозяину пришлось обращаться в правоохранительные органы. К тому моменту вернуть можно было уже далеко не всю сумму.
Цветочный магазин стал семейным делом. История многодетной мамы из Слуцка
Ольга Скарбич воспитывает четверых детей и уже три года развивает свое дело. Начать бизнес ей помогла поддержка близких, а сегодня дети сами участвуют в работе.
Как будем работать и отдыхать в 2027 году. Стал известен график переносов
Несколько праздников в следующем году совпадут с субботой или воскресеньем. Дополнительные свободные будни из-за этого календарем не предусмотрены.
С 5 по 9 октября в Слуцке и Ячево отключат электричество по ряду адресов. Дополнено
Отключения затронут несколько улиц и продлятся от двух до четырех дней. Собрали даты, время и полный список домов.