3 студзеня ў вёсцы Леніна ў Слуцкім раёне знайшлі труп 34-гадовага мужчыны. У забойстве вінавацяць раўнівага мужа яго каханкі, паведамляе NN.
«Паводле папярэдніх звестак, 39-гадовы мужчына прыраўнаваў 34-гадовага вяскоўца да сваёй жонкі і ўдарыў нажом. Малады чалавек ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Следчыя знайшлі і забралі нож», — паведаміў Следчы камітэт.
Вольга і Аляксандр А. жывуць у вёсцы Леніна. Шматдзетныя бацькі: 5 дзяцей. «Звычайная сям’я. Не праблемныя, не алкаголікі, на ўліках не стаяць, — характарызуюць сям’ю ў мясцовым сельвыканкаме. — Абодва працуюць у калгасе, займаюцца жывёлагадоўляй».
Аляксандр працаваў на мясцовай ферме скотнікам, Вольга — цялятніцай.
Раней у сям’і былі «пэўныя праблемы», кажуць аднавяскоўцы, але цяпер ужо гадоў пяць як усё было нармальна. Вольга не піла ўвогуле, Аляксандр мог выпіць, але алкаголікам яго не лічылі.
«Наша Ніва» пагаварыла з Вольгай. Жанчына не захацела гаварыць падрабязна, але не хавае: у яе быў раман.
«Я знайшла сваё сапраўднае каханне, — кажа Вольга. — З ім мы былі разам амаль год — сёмы месяц пайшоў».
Сапраўднае каханне Вольгі — гэта 34-гадовы Расціслаў К. Ён мясцовы жыхар, таксама працаваў на ферме скотнікам — разам з мужам Вольгі.
«Я працягвала жыць з мужам, але ён стаў мне як чужы. І цяпер я збіралася сыходзіць ад мужа і падаваць на развод. 2 студзеня я расказала пра ўсё мужу. А трэцяга адбылося надзвычайнае здарэнне…» — сцісла распавяла Вольга.
Мясцовыя жыхары расказваюць, што ўначы Расціслаў праводзіў Вольгу дадому. Аляксандр выйшаў пагаварыць. Слова за слова — завязалася бойка. Падчас яе Расціслаў атрымаў удар нажом.
Ці быў Аляксандр п’яны — невядома.
Цяпер муж Вольгі пад вартай. На яго завялі справу за забойства, мужчыну пагражае ад 6 да 15 гадоў. Расціслава К. пахаваюць 5 студзеня на мясцовых могілках.
NN
Slutsk-Gorod.by
«Фаворит 999» обновил автобусы на направлении Слуцк — Минск
Для поездок между Слуцком и Минском приобрели еще четыре новых 35-местных автобуса. В салонах есть кондиционеры, предусмотрены вместительные багажные отсеки.
На пожаре в Гольчичах Слуцкого района погибли три человека (обновлено)
По прибытии спасателей к месту жилой дом горел открытым пламенем. При ликвидации пожара работники МЧС обнаружили тела троих погибших.
На каких улицах Слуцка не будет электричества с 25 по 28 августа. Дополнено
Для разных адресов предусмотрено свое время отключения: часть домов затронут работы до 17:00, часть — до 19:00. Публикуем полный список.
Два участка в Слуцке продают под строительство жилья. Цены начинаются от 13 тысяч рублей
Аукцион пройдет 18 сентября, документы для участия нужно подать заранее.
Куда случчанам сдать излишки урожая и что для этого понадобится
За 7 месяцев у населения закупили почти 130 тонн картофеля, а также десятки тонн других овощей. Рассказываем, куда привозить урожай и какие цены действуют сейчас.