
На своей странице в Facebook задержанный 25 марта солигорчанин Павел Батуев рассказал, как он провел день, перемещаясь из отдела в отдел и беседуя на философские темы с силовиками. Солигорское издание «Лидер-Пресс» приводит его текст целиком.
— Завёў дачку ў садок. Вяртаюся дахаты. Сустрэліся з жонкай. Разым падыйші да пад'езда. Закурыў.
Тут з машыны выйшлі два чэла. Па махалі кракамі, сказалі, што супраць мяне пачаты адміністрацыйны працэс. Павезлі мяне ў РАУС. Забралі тэлефон і пашпарт, а пасьля банкаўскую картку і цыгарэты (мабыць каб не курыў і псаваў здароўе).
Прывялі ў актавую залю. Перадалі маёру. Той папытаў ці бачыў я новы ролік стачкаму. Чэсна сказаў што не чытаю дэструктыўныя тэлеграм-каналы. Далей запыталі хто такія два чалавекі са стачкаму і што я пра іх ведаю. Сказаў, што магу загугліць, але тэлефона няма. Таксама супрацоўнік ветліва запытаў як у мяне прайшоў мінулы дзень і пайшоў па справах, а замест маёра прыйшоў капітан. Ніхто мне не казаў за што я затрыманы, таму я проста боўтаўся па актавай залі з кута ў кут.
Пасьля мяне вырашылі пракаціць у пракуратуру куды мяне "пригласили предупредить о изменениях в КоАП" і распавядалі якія зараз штрафы, на колькі можна прысесьці, крымінальная адказнасьць там і ўся х**ня.
Пасьля мяне зноў прывезьлі ў РАУС і там адзін з супрацоўнікаў не ў форме ветліва папрасіў уключыць тэлефон, а ён пераканаецца ці няма там нідзе экстрэмізму. Я не вельмі хацеў, але ён быў такі ветлівы, а я такі законапаслухмяны, што мы сыйшліся на варыянце калі я трымаю тэлефон у руках і паказваю, што ніякай крымінальнай дзічы ў мяне няма. Так мы праглядзелі мой ТГ. Пасьля ветліва апрасіў паглядзець vk. Трохі папытаў пра лакальны паблік і пайшоў. Вярнуўся і кажа, я хацеў б скапіраваць дадзеныя з вашага тэлеграму. Я адмовіўся, ён прапанаваў больш настойліва і сказаў, што мне ня варта адмаўляцца, бо ў адваротным выпадку мяне перададуць іншым людзям.
Гучала ніба як трохі пагроза і я нават зьбіраўся падарваць сябе апошняй гранатай каб тэлеграма не дасталася ворагу, але па выніку ворагі па мяне так і не прыйшлі, а мы яшчэ болей за гадзіну гаварылі пра высокія матэрыі.
Пасьля мяне павялі ў Следчы камітэт. Там не вельмі спачатку зразумелі нафіга я там, але калі ўжо там дык пачалі апытваць па 5 ці 6 крымінальным справам.
Ці ведаю я хто абразіў у каментах супрацоўніка міліцыі. Ці не ведаю хто зрабіў надпісы палітычнага зьместу на сьценах будынкаў.
Паглядзелі фоткі надпісаў. Сапраўды, палітычнага зьместу, ніводнай фоткі надпісам «х**» ці нешта такое. Усё гэта заняло нямала часу. Пасьля супрацоўнік СК павёў мяне ў Крымінальны Вышук.
Там мне прапанавалі палову снікерса. Пасядзелі, пагутарылі за філасофію больш за гадзіну.
Пасьля павялі ў кабінет да міліцыянта з якім мы перасякаліся яшчэ на пачатку 2000-ых. Ён ветліва і з усьмешкай папытаў як у мяне здароўе і параіў яго берагчы, не вадзіць сяброўства з кепскімі кампаніямі і больш да іх не трапляць.
І выпусьцілі без пратаколаў і штрафаў. Так і не зразумеў за што мне гэты тур выхаднога дня.
Ужо калі выйшаў, даведаўся што ў Салігорску затрымлівалі некалькіх чалавек (не ўсе выйшлі на волю) і ў некаторых прайшлі дома вобшукі».
«Фаворит 999» обновил автобусы на направлении Слуцк — Минск
Для поездок между Слуцком и Минском приобрели еще четыре новых 35-местных автобуса. В салонах есть кондиционеры, предусмотрены вместительные багажные отсеки.
Любань второй раз отметит День шахтера, Солигорск готовит большой праздник, а что будет в Слуцке
Любань только второй раз отметит День шахтера, а в Солигорске праздник растянется на несколько дней. Рассказываем, куда можно съездить случчанам и какое событие готовится в самом Слуцке.
На каких улицах Слуцка не будет электричества с 25 по 28 августа. Дополнено
Для разных адресов предусмотрено свое время отключения: часть домов затронут работы до 17:00, часть — до 19:00. Публикуем полный список.
Два участка в Слуцке продают под строительство жилья. Цены начинаются от 13 тысяч рублей
Аукцион пройдет 18 сентября, документы для участия нужно подать заранее.
Пенсии снова вырастут с 1 сентября — сколько в среднем будут получать белорусы
Перерасчет проведут автоматически для работающих и неработающих пенсионеров. Средняя пенсия по возрасту, по предварительной оценке, достигнет 1125 рублей.