Народны ансамбль народнай песні “Случанскія святкі” створаны ў 1997 годзе пры гарадскім Палацы моладзі г.Слуцка. Вялікую дапамогу ў стварэнні калектыву аказаў Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. Былі закуплены музычныя інструменты, гуказапісываючая апаратура, мікрафоны. Аддзел культуры гарвыканкама дапамог у пашыве сучасных народных касцюмаў.
У склад ансамбля ўвайшлі прадстаўнікі розных прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна, выкладчыкі музычных і сярэдніх школ, работнікі культуры.
Рэпертуар ансамбля пастроены на аснове беларускіх народных песен і песен беларускіх аўтараў. Таксама ў рэпертуары калектыва знаходзяць дастойнае месца рускія, украінскія народныя песні. Выконвае ансамбль і песні свайго кіраўніка С.С.Пратасевіча.
Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён пастаянны ўдзельнік гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Неаднаразова ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. У 1999 і ў 2001 гг. Ансамбль двойчы станавіўся дыпламантам Міжнароднага фестываля харавога мастацтва “Песні над Булганакам” у АР Крым.
У 2006 г. ансамбль прыняў удзел у абласным фестывалі “Напеў зямлі маёй” і быў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені і каштоўным падарункам.
У 2007 і 2009 гг. калектыў прымаў удзел у Міжнародным фестывалі “Ой, на Купала, ой, на Івана” у АР Крым.
У 2007 г. ансамбль “Случанскія святкі” стаў уладальнікам Гран Пры Міжнароднага фестывалю славянскіх культур у г.Славянск-на-Кубані (Краснадарскі край, Расія).
У 2010 годзе народны ансамбль “Случчанскія святкі” прыняў удзел у Еўрапейскім фальклорным чэмпіянаце, які праходзіў у г.Нессебр (Балгарыя). “Случчанскія святкі” прывезлі дамоў з гэтага форуму 5 дыпломаў, у тым ліку Гран Пры чэмпіяната.
У 2013 г. ансамбль паспяхова удзельнічаў у Міжнародным фальклорным фестывалі у Парыжы (Францыя).
29 чэрвеня 2000 г. рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь калектыву было нададзена ганаровае найменне “народны”.
Мастацкі кіраўнік ансамбля Пратасевіч Сяргей Сцяпанавіч – выпускнік Баранавіцкага музычнага вучылішча і Мінскага інстытута культуры.
А ў Марусі хата на памосце
Балада пра сыноў
Гэй, мой конік вараны
Замуж выйсці - трэба знаць
Месяц ясны
Не гукай на пагулянку
Песня Слуцку
По реке
Рушнікі
Спявай душа
У месяцы вераснi