У перадсвяточныя дні магазіны камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Універмаг «Слуцк» прыцягваюць вялікай колькасцю навагодніх акцый, скідак, дэгустацый і шырокім асартыментам навагодніх тавараў.
За кошт прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў і зніжэння гандлёвых надбавак рэалізуюцца тавары са скідкамі. Гэта некаторыя віды трыкатажных і швейных вырабаў (сярэдняя скідка – ад 30 да 40 працэнтаў), абутку (да 30 працэнтаў). Праводзіцца распродаж у «Доме абутку», універмагу «Слуцк», магазіне №2 «Дом гандлю». 12 прадпрыемстваў-вытворцаў удзельнічаюць у акцыях па продажу мяккіх, пластмасавых і навагодніх цацак. На гэтыя тавары прадуглежаны скідкі ад 20 да 50 працэнтаў. На 20 працэнтаў зніжаны цэны на мікрахвалевыя печы і пыласосы айчыннай вытворчасці. Пакупнікам ювелірных вырабаў абяцае ўручыць прызы сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства «Ювелірны завод «Зорка».
Работнікі прадпрыемства фарміруюць навагоднія падарункі, прымаюць заказы на іх выраб. Ужо выканана на заказ каля 2 тысяч такіх салодкіх пачастункаў. У продажы і 30 найменняў гатовых падарачных баулаў. У гэтым годзе павялічылі колькасць набораў цукерак з навагодняй тэматыкай – да 18 найменняў.
Пакупніка прыемна ўразіць шырокі выбар тавараў каляднай, навагодняй тэматыкі з адпаведнай сімволікай – усяго да 170 найменняў.
У пераднавагоднія дні ў будынку магазіна адбудзецца кірмаш-распродаж тавараў з удзелам казачных персанажаў.
Праходзяць акцыі і на харчовыя тавары. У снежні пройдзе 16 дэгустацый прадукцыі, якую вырабляюць прадпрыемствы Случчыны і іншыя айчынныя вытворцы. Выстаўка-продаж кулінарных вырабаў пройдзе ў кафэ «Беларускае бістро». І гэта далёка не ўсе акцыі і распродажы, прымеркаваныя да навагодніх свят. Работа спецыялістаў з пастаўшчыкамі ў гэтым кірунку працягваецца.

s-k.by
Старая шкатулка преподнесла опасный сюрприз жительнице Солигорска
Женщина всего лишь разбирала вещи в доставшейся по наследству квартире. Но содержимое старой шкатулки заставило ее набрать 102.
Случчанину назначили 2 года 6 месяцев ограничения свободы по делу о получении взятки
В центре уголовного дела оказались 800 рублей от учредителя минской фирмы, которая ремонтировала сельхозтехнику. Деньги мужчина потратил на собственные нужды.
«Мам, я хочу, чтобы ты выздоровела». Как одна поездка изменила жизнь Виты и ее маленькой дочери
Когда-то обычные вещи не требовали усилий, сегодня каждая из них становится маленькой победой. Вита продолжает бороться за самостоятельность и возможность быть опорой для дочери.
Новые правила вступят в силу в декабре, однако при установлении размера БПМ их впервые учтут с 1 февраля 2027 года.
Сезон покоса в Слуцке закончился, а высокая трава на некоторых участках осталась
Еще в сентябре жители нескольких районов обращались на 115.бел по поводу покоса. Некоторые из них рассказали SlutskGorod, какие ответы получили и что увидели во дворах спустя время.